Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/455

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чынскую вопратку і ўначы, калі бацька наш будзе спаць, узяць мяне з сабою паглядзець горад. Пераможаны маімі ўпрашваннямі, ён выканаў маё жаданне і, адзеўшы мяне ў гэты гарнітур, сам прыбраўся ў маю сукенку. Сёння ўначы, каля гадзіны таму назад, мы вышлі з дома і абышлі ўвесь горад. Толькі што збіраліся мы вярнуцца дахаты, як убачылі, што насустрач нам ідзе натоўп людзей, і брат мой сказаў: „Сястра, гэта, напэўна, абыход; бяжы за мной з усяе сілы, бо, калі нас апазнаюць, нам будзе дрэнна!“ Кажучы гэта, ён кінуўся ўцякаць. Я-ж, менш як праз шэсць крокаў, павалілася ад спалоху. Тады падышоў слуга правасуддзя, які прывёў мяне сюды, міласці вашы. Цяпер я, нібы дурная, стаю засаромленая перад столькімі людзьмі.

— Такім чынам, сен’ёра, — сказаў Санчо, — з вамі не здарылася ніякага другога няшчасця?

— Нічога другога са мной не здарылася.

Справядлівасць раскайвання дзяўчыны была канчаткова падверджана з’яўленнем двух вартавых, якія прывялі яе брата, апранутага ў жаночую вопратку.

Ён збянтэжаны і засаромлены, расказаў тое-ж самае, што і яго сястра.

— Ну, добра, — сказаў Санчо, — пойдзем, мы праводзім вас да дома вашага бацькі; можа ён яшчэ нічога не ведае. Ад гэтага часу не будзьце такімі дзяцьмі. Добрая дзяўчына, як з паламанай нагой, сядзіць дома. Жанчына і курыца, калі па свеце ходзіць, многа сабе шкодзіць; а тая, якая імкнецца бачыць, імкнецца таксама, каб і яе бачылі — больш нічога ве скажу!

Юнак падзякаваў губернатара, ўсе накіраваліся да іхняга дома. Дайшоўшы да свайго дома, юнак кінуў у акно каменьчык. Зараз-жа да іх сыйшла ўніз дзяўчына, чакаўшая іх, і адчыніла ім дзверы. Яны развіталіся са сваімі праважатымі і пайшлі. Сэрца пажа было працята, і ён парашыў на наступны дзень ісці прасіць рукі дзяўчыны ў яе бацькі. Санчо-ж займеў жаданне ажаніць гэтага юнака са сваёй дачкой Санчыкай і парашыў своечасова пачаць перамовы