Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цэбар на вадакачцы, і вельмі хутка з двух бурдзюкоў, прынесеных пастухамі, адзін быў выпіты. Здаволіўшы патрэбы свайго страўніка, Дон-Кіхот узяў у рукі жменю жалудоў, уважліва паглядзеў на іх і, узвысіўшы голас, сказаў:

— Шчаслівы той час і шчаслівы той век, які здаўна празвалі залатым. Не таму, каб золата, якое так высока цэніцца ў гэты наш жалезны век, здабывалася ў той шчаслівы без ніякіх цяжкасцей, а таму, што тагочасныя людзі не ведалі двух гэтых слоў: тваё і маё. У тыя часы ўсё было агульнае. Нікому не трэба было, каб здабываць сабе патрэбнае харчаванне, брацца за іншую працу, апрача працы падняць руку і ўзяць сабе харч з магутных дубоў, якія шчодра аддавалі салодкія і смачныя свае плады. Празрыстыя крыніцы і шпаркія рэкі багата давалі чыстай, празрыстай вады. У тыя часы ўсюды панаваў мір — усюды панавалі сяброўства і згода. Не было хлусні, злосць і ашуканства не змешваліся яшчэ з праўдай і шчырасцю.

Дзяўчыны, як я ўжо казаў, хадзілі, куды хацелі, адны-адзінюткія, не баючыся, каб чужая разбэшчанасць і юрлівасць пакрыўдзіла іх. А цяпер, у брыдкі наш час, не адна дзяўчына не знаходзіцца ў бяспецы. І вось для абароны добрадзейнасці, бо час ішоў і зло ўзрастала, быў створаны рыцарскі ордэн, каб ахоўваць дзяўчын, абараняць удоў і памагаць сіротам і бедным. Да гэтага ордэна належу і я, браты пастухі, якіх дзякую за пачастунак і ветлівы прыём зроблены мне і майму зброеносцу.


РАЗДЗЕЛ IX,
у якім апавядаецца пра няшчасныя прыгоды, якія здарыліся з Дон-Кіхотам пры сустрэчы з некалькімі злоснымі янгуэсамі[1]

Калі Дон-Кіхот развітаўся са сваімі гаспадарамі, ён і яго зброеносец паехалі ў бліжэйшы лес і хутка апынуліся на

  1. Жыхары Янгуэскай акругі ў правінцыі Рыёла, у Старой Кастыліі. І цяпер ашчэ яны большай часткай займаюцца рамізніцтвам.