Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/426

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тады Дон-Кіхот, адвёўшы Санчо ў бок, сказаў яму так, каб ніхто не чуў:

— Ты бачыш, Санчо, якое нас чакае вялікае падарожжа. Невядома, калі мы вернемся з яго. З гэтай прычыны я хацеў-бы, каб ты цяпер пайшоў да сябе ў пакой і шпарка ўдарыў сябе ў лік трох тысяч трохсот удараў бічом прынамсі хоць пяцьсот разоў. Такім чынам справе быў-бы зроблены пачатак, а пачатую справу можна лічыць напалову скончанай.

— Клянуся маім целам, — сказаў Санчо, — ваша міласць напэўна звар’яцела! Цяпер, калі мне трэба сядзець на голай дошцы, міласць ваша хоча, каб я збіў сабе сядалішча. Сапраўды, нядобра гэта з нашага боку! Едзем галіць гэтых дуэней, а калі вернемся, абяцаю вашай міласці безадкладна выканаць мой абавязак, і міласць ваша астанецца здаволенай; больш я нічога не скажу.

Вынуўшы з кішэні насавую хусцінку, Дон-Кіхот папрасіў Даларыду добра завязаць яму вочы. Пасля таго, як яна гэта зрабіла, ён сеў на Клавілен’ё і ўзяўся за ўтулку, якая лёгка круцілася. Неахвотна сеў на каня Санчо, прыладжваючыся як можна лепш на жорсткім крупе каня.

Потым яму былі завязаны вочы, і Дон-Кіхот пачаў паварочваць утулку. У той-жа момант усе прысутныя ў садзе ўскрыкнулі:

— Няхай жыве харобры рыцар! Вось ужо вы ляціце ў паветры! Трымайцеся мацней, мужны Санчо! Ты ківаешся! Глядзі, не зваліся!

Санчо чуў гэтыя галасы і, прыціскаючыся да пана свайго, сказаў:

— Сен’ёр, яны кажуць, што мы падняліся так высока, а іхнія галасы даходзяць да нас і здаецца, нібы яны гавораць тут каля нас.

— Гэта няважна, Санчо. Пры такім дзіўным палёце ты за тысячу міль пачуеш тое, што захочаш. Не прыціскайся да мяне так моцна, а то яшчэ сапхнеш мяне. Не разумею, чаго ты палохаешся: я гатоў паклясціся, што за