ўсё сваё жыццё не ездзіў на кані з больш спакойным поступам.
— Гэта правільна, — сказаў Санчо, — бо з аднаго боку я адчуваю такі свежы вецер, нібы на мяне дзьмухаюць з тысячы мяхоў.
Ды і сапраўды на іх дзьмухалі з некалькіх вялікіх мяхоў.
Дон-Кіхот, таксама адчуўшы гэты вецер, сказаў:
Відаць, Санчо, мы ўжо дасягнулі другой паветрана сферы.
— Відаць, Санчо, мы ўжо дасягнулі другой паветранай сферы, дзе нараджаюцца град і снег.
— У гэты момант пучкамі паклі, прывязанымі да кія, ім пачалі здалёк падаграваць твар. Санчо, адчуўшы гарачыню, сказаў:
— Няхай заб’юць мяне, калі мы ўжо не на сонцы або блізка ад яго, бо большая частка маёй барады абгарэла. Я-б хацеў, сен’ёр, зняць павязку з вачэй і паглядзець, дзе мы.
— Не рабі гэтага, — адказаў Дон-Кіхот, — бо той, хто ўзяў нас пад сваю апеку, паклапоціцца пра нас.