Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на аднаго, нібы два смяротныя ворагі. Прысутныя спрабавалі прымірыць іх, але не маглі.

Дама, сядзеўшая ў фаэтоне, загадала кучару ад’ехаць крыху ў бок і пачала здалёк глядзець на страшэнную бойку, у часе якой біскаец ударыў Дон-Кіхота так моцна па плячы, што калі-б рыцар не абараніў сябе шчытам, ён быў-бы рассечаны да пояса.

Адчуўшы гэты страшэнны ўдар, Дон-Кіхот усклікнуў гучным голасам:

— О, уладарка душы маёй, Дульсінея, кветка красы! Памажыце вашаму рыцару, які, каб даць задавальненне вялікай вашай дабрыні, знаходзіцца ў такой страшэннай небяспецы.

Сказаць гэта, схапіць меч, добра накрыцца круглым шчытам і кінуццца на біскайца было для яго справай імгнення, бо ён парашыў паставіць адразу ўсё на карту і скончыць бойку адным ударам. Біскаец, убачыўшы, што рыцар так шпарка ляціць на яго, зразумеў усю адвагу яго намеру і, з свайго боку, парашыў даць такі самы адпор. Ён чакаў яго, добра накрыўшыся падушкай, не маючы мажлівасці накіраваць свайго мула ні ў той, ні ў другі бок, бо вельмі стомленая і непрывычная да падобных штук жывёла стаяла, як укапаная. Дон-Кіхот кінуўся на асцярожнага біскайца з паднятым мячом і з цвёрдым намерам рассячы яго папалам, а біскаец, з свайго боку, чакаў яго таксама з паднятым мячом і пад прыкрыццем падушкі замест шчыта. Усе прысутныя стаялі, ахопленыя спалохам і чаканнем, які будзе канец такім страшэнным ударам, якімі праціўнікі пагражалі адзін аднаму. Дама, сядзеўшая ў фаэтоне, і яе служка маліліся і давалі тысячы абяцанняў усім храмам з асабліва шаноўнымі абразамі ў Іспаніі, каб толькі бог выратаваў і біскайца і іх саміх ад пагражаўшай ім вялікай небяспекі.

Вострыя, высока паднятыя мячы двух харобрых і разгневаных праціўнікаў, здавалася, пагражалі небу, зямлі і пеклу — з такой адвагай і рашучасцю стаялі яны адзін супроць аднаго. Першым ударыў злосны біскаец і ўдарыў з