Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такой сілай і з такім шаленствам, што, калі-б меч яго не павярнуўся ў яго руцэ, аднаго ўдару было-б дастаткова, каб пакласці канец старашэннай бойцы і ўсім прыгодам нашага рыцара. Але шчаслівы лёс, хаваўшы яго для больш вялікіх спраў, накіраваў меч праціўніка такім чынам, што хоць удар мяча і трапіў яму ў левае плячо, але не зрабіў іншай шкоды, як толькі абяззброіў увесь гэты бок, садраўшы з яго латы, і па дарозе сарваў значную частку шлёма і палову вуха; усё гэта з шумам бухнула на зямлю, і рыцар апынуўся ў вельмі дрэнным становішчы.

Вялікі божа! Хто мог-бы як трэба апісаць злосць, ахапіўшую нашага ламанчца, калі ён убачыў, як з ім абышліся? Але дастаткава, калі мы скажам, што злосць гэтая дайшла да таго, што ён падняўся зноў на стрэмя і, яшчэ мацней схапіўшы меч абодвума рукамі, так ярасна кінуўся на біскайца і так моцна ўдарыў яго па падушцы і па галаве, што, не гледзячы на такое добрае прыкрыцце, у біскайца — быццам на яго ўпала гара — пайшла кроў з носа, рота і вушэй. Здавалася, ён зваліцца з мула, і, безумоўна, ён зваліўся-б, каб не схапіўся абодвума рукамі за шыю жывёлы. Тым не менш ён згубіў стрэмя, выпусціў з рук аброць, і мул, спалоханы страшэнным ударам, пабег па полі і пасля некалькіх скачкоў паваліўся на зямлю са сваім гаспадаром.

Дон-Кіхот глядзеў на гэта вельмі спакойна, але калі ён убачыў, што біскаец паваліўся, то саскочыў з каня, шпарка наблізіўся да яго і, прыставіўшы лязо мяча да яго вачэй, пачаў патрабаваць, каб ён здаўся, а калі не — ён адсячэ яму галаву. Ашаломлены біскаец не меў сілы здказаць ні слова, і яму быў-бы канец (настолькі гнеў асляпляў Дон-Кіхота), каб дамы, сядзеўшыя ў фаэтоне і да гэтага часу сачыўшыя з вялікім спалохам за канцом бойкі, не паспяшаліся да рыцара, упрашваючы яго зрабіць ім ласку і пашкадаваць жыццё іхняга слугі. На гэта Дон-Кіхот з вялікай важнасцю і ўрачыстасцю адказаў ім:

— Вядома, прыгожыя сен’ёры, я вельмі рады выканаць тое, пра што вы просіце, але толькі з адной умовай і ўга-