Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/371

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паказалася на балконе гэтай вежы, і ёсць непараўнальная Мелісендра.

Як бачыце, дон Гаіферос ужо з’яўляецца каля Мелісендры і адкрываецца ёй, пасля чаго яна спускаецца з балкона, каб сесці на каня разам з любым сваім мужам. Але — о, няшчасная! — яна зачапілася падолам ніжняй спадніцы за адну з жалезных рашотак балкона і асталася вісець у паветры, не маючы мажлівасці спусціцца на зямлю. Аднак глядзіце: дон Гаіферос пад’ехаў блізка і, не звяртаючы ўвагі, ці разарвецца, ці не яе багатая спадніца, схапіў Мелісендру, зняў яе з балкона і потым, у момант, пасадзіў па-мужчынскаму вярхом на круп свайго каня. Паглядзіце, як яны, завярнуўшыся у другі бок, пакідаюць горад і накіроўваюцца па дарозе ў Парыж. Адразу-ж пра гэта далі ведаць каралю Марсіліё, а ён загадаў біць у набат.

Глядзіце, якая шматлікая і бліскучая кавалькада выязджае з горада ў дагон за двума закаханымі. Я баюся, што іх дагоняць і прывязуць назад, прывязаных да хваста іхняга каня, а гэта было-б страшэннае відовішча!

Калі Дон-Кіхот убачыў такую безліч маўраў і пачуў увесь гэты шум, ён парашыў, што трэба памагчы ўцекачам, і, ўскочыўшы з крэсла, гучна крыкнуў:

— Ніколі не дапушчу я, каб у маёй прысутнасці была зроблена такая знявага такому славутаму рыцару, як дон Гаіферос. Спыніцеся вы, брыдкі зброд! Не ганіцеся за імі, а то вы будзеце змагацца са мною!

І, падняўшы меч, ён кінуўся на тэатр марыянетак і з нябачаным шалёнствам пачаў біць мячом па лялечным маўрытанскім натоўпе, перакульваючы адных, здымаючы галовы другім, знішчаючы і калечачы трэціх. Каб маэсе Педро не схаваўся, Дон-Кіхот адсек-бы і яму галаву.

— Спыніцеся, міласць, ваша! — крычаў маэсе Педро на ўвесь голас. — Звярніце ўвагу, што гэтыя маўры, якіх вы знішчаеце, не сапраўдныя маўры, а толькі фігуры з кардону. Вы-ж знішчаеце і разбураеце ўсю маю маёмасць!

Але Дон-Кіхот сыпаў, нібы дажджом, ударамі мяча на-