Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

настолькі наблізіліся, што могуць пачуць яго словы, ён гучным голасам крыкнуў:

— Агідныя д’ябальскія вырадкі, зараз-жа вызваліце знатных прынцэс, якіх вы супроць іх волі вязеце ў фаэтоне, калі-ж не, то падрыхтуйцеся да безадкладнай смерці, як да заслужанай кары за вашы злачынствы.

Манахі нацягнулі аброці сваіх мулаў і, здзіўленыя як недарэчнай фігурай Дон-Кіхота, так і яго словамі, адказалі:

— Сен’ёр рыцар, мы зусім не страшыдлы і не д’ябальскія вырадкі, а два манахі бенедыктынскага ордэна. Едзем мы сваёй дарогай і не ведаем, ці едуць, ці не ў тым фаэтоне якія-небудзь украдзеныя прынцэсы.

— Мяне вы не ашукаеце ліслівымі словамі, бо я вас ведаю, вераломная свалата! — крыкнуў Дон-Кіхот і, не чакаючы адказу, прышпорыў Расінантэ і, размахнуўшыся кап’ём, кінуўся на першага манаха з такім шаленствам і ярасцю, што калі-б той не саскочыў з мула, то быў-бы скінуты з сядла і цяжка паранены, а мажліва і забіты. Калі другі манах убачыў, як абышліся з яго таварышом, ён усадзіў пяткі ў бакі свайго добрага мула і шпарчэй ветру наімчаўся па лагчыне.

Санчо Панса, убачыўшы ляжачага на зямлі манаха, шпарка злез з свайго асла, кінуўся да пацярпеўшага і пачаў скідаць з яго вопратку.

У гэты час падаспелі двое манахавых слуг і пачалі дапытвацца, навошта ён распранае іхняга пана. Санчо адказаў, што гэта здабыча, якая належыць яму па праву перамогі, атрыманай яго сен’ёрам Дон-Кіхотам. Слугі, нясхільныя да жартаў і нічога не разумеўшыя, якая тут здабыча і перамога, убачыўшы, што Дон-Кіхот ад’ехаў і гутарыць з сядзячымі ў фаэтоне, накінуліся на Санчо, павалілі яго на зямлю, вырвалі яму бараду і так пабілі, што ён ляжаў, расцягнуўшыся ва зямлі без прытомнасці і без дыхання. Манах-жа, не трацячы ні хвіліны, узлез зноў на свайго мула і, перапалоханы, з мёртва-бледным тварам, паехаў услед за сваім таварышом, які, ад’ехаўшы на вялікую адлегласць,