Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ельскую лагчыну, па якой ён ехаў цяпер з меншай невыгодай, як ў той раз, бо была раніца, і сонечныя праменні, коса падаючы, не так пяклі.

Між тым Санчо Панса сказаў свайму пану:

— Глядзіце, міласць ваша, сен’ёр вандроўны рыцар, не запамятайце таго, што вы мне абяцалі наконт вострава, бо я змагу кіраваць ім, якім-бы ён ні быў вялікім.

На гэта Дон Кіхот адказаў:

— Ты павінен ведаць, сябра Санчо Панса, што сярод старажытных вандроўных рыцараў быў вельмі распаўсюджаны звычай прызначаць сваіх зброеносцаў губернатарамі тых астравоў або каралеўстваў, якія яны заваёўвалі, і я, з свайго боку, парашыў не толькі прытрымлівацца гэтага добрага звычаю, але нават пайсці далей у тым-жа напрамку, бо ранейшыя рыцары давалі сваім зброеносцам які-небудзь тытул графа або маркіза таго або іншага мястэчка. Але калі ты і я, мы абодва, астанемся жывымі, вельмі мажліва, што менш як праз тыдзень я заваюю каралеўства, якому будуць падначалены яшчэ некалькі другіх каралеўстваў, якраз падыходзячых для таго, каб каранаваць цябе каралём аднаго з іх.

— Такім чынам, — адказаў Санчо Панса, — калі-б я зрабіўся каралём, дзякуючы якому-небудзь цуду з тых, пра якія гаворыць ваша міласць, прынамсі Тэрэса Каскахо, мая птаха, зрабілася-б каралевай, а дзеці мае — інфантамі.

— Хто-ж сумняваецца ў гэтым! — адказаў Дон-Кіхот.


РАЗДЗЕЛ VII
Пра вялікую ўдачу адважнага Дон-Кіхота ў немажліва жахлівых прыгодах з ветракамі і аб розных другіх падзеях, вартых захавацца ў памяці

У гэты час яны ўбачылі наперадзе трыццаць або сорак ветракоў, і Дон-Кіхот сказаў свайму зброеносцу:

— Шчаслівы лёс робіць нашы справы лепш, як мы маглі-б жадаць, бо — паглядзі туды, сябра Санчо Панса, — ці