Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыцца, што яму сустрэнецца такога сорту прыгода, калі ён у момант набудзе які-небудзь востраў і прызначыць яго там губернатарам.

Захапіўшыся гэтымі абяцанкамі, Санчо Панса (так звалі селяніна), пакінуў жонку і дзяцей і паступіў на службу да свайго суседа. Потым Дон-Кіхот пачаў шукаць грошай і, прадаўшы адно, заклаўшы другое, церпячы ва ўсім страты, сабраў досыць значную суму. Ён таксама ўзяў на час у аднаго з сваіх прыяцеляў круглы шчыт і, наладзіўшы як можна лепш паламаны шлём, паведаміў зброеносца свайго, Санчо Панса, пра дзень і гадзіну, калі ён думаў накіравацца ў дарогу, каб той мог загадзя падрыхтавацца, і галоўным чынам загадаў яму ўзяць з сабою торбы[1]. Санчо сказаў, што возьме іх, а таксама мяркуе ўзяць з сабою свайго асла, вельмі добрага, бо ён не прызвычаіўся хадзіць многа пехатою.

Адносна асла Дон-Кіхот некалькі задумаўся, спрабуючы ўспомніць, ці суправаджаў якога-небудзь рыцара зброеносец вярхом на асле, і не мог успомніць нічога падобнага.

Тым не менш ён дазволіў Санчо узяць асла і парашыў, як толькі выпадзе выпадак, даць яму больш шаноўную верхавую жывёлу, адабраўшы каня ў першага дзёрзкага рыцара, які яму сустрэнецца. Ён узяў таксама некалькі сарочак і ўсё, што мог, выконваючы параду, якую яму даў гаспадар заезджага двара. Калі ўсё гэга было зроблена, Санчо Панса, не развітаўшыся з жонкаю і дзецьмі, а Дон-Кіхот — з пляменніцай і ахмістрыняй, аднойчы ўночы выехалі з сяла так, што ніхто іх не бачыў, і, не спыняючыся, ехалі ўсю ноч да відна, калі яны маглі быць упэўнены, што іх нельга ўжо знайсці, каб нават і спрабавалі шукаць іх.

Санчо Панса ехаў на сваім асле, як патрыярх, са сваімі торбамі, са сваім бурдзюком і з вялікім жаданнем убачыць сябе хутчэй губернатарам вострава, абяцанага яму панам.

Здарылася, што Дон-Кіхот абраў той-жа напрамак і тую-ж дарогу, як і ў першы свой выезд, а менавіта Манты-

  1. Торбы або сядзельныя пакункі былі ў той час неабходнай прыналежнасцю ўсіх падарожнікаў Іспаніі, конных і пешых.