Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/285

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты, напэўна, хочаш сказаць „уламаў“, а не „абламаў“?!

— Ужо раз ці два я ўпрашаў вашу міласць не папраўляць маіх слоў, калі вы разумееце, што я хачу сказаць. Вам абавязкова хочацца збіць мяне з панталыку, каб пачуць яшчэ дзвесце недарэчнасцей!

— Ну, добра! Але што-ж гаворыць Тэрэса?

— Тэрэса гаворыць, каб я добра паклапаціўся пра свае інтарэсы, бо хто ўмовіцца наперад, з тым спакой будзе, а адно „бяры“ лепш двух „я дам табе“. Хаця жаночая парада і дурная, але хто не слухаецца яе, той неразумны.

— І я кажу тое-ж самае. Працягвайце, сябра Санчо, не спыняйцеся. Сёння з вашых вуснаў сыплюцца сапраўдныя пэрлы.

— Справа ў тым, што ўсе мы ходзім пад смерцю: за баранам ідзе і барашка ўслед. Ніхто не можа абяцаць табе многа гадзін жыцця, бо смерць глухая. Калі яна стукаецца ў дзверы нашага жыцця, яна заўсёды спяшаецца.

— Усё гэта правільна, — сказаў Дон-Кіхот, — але я не ведаю, да чаго ты хіліш.

— Я хілю да таго, каб ваша міласць прызначыла мне пэўную пенсію, якая будзе выплачвацца мне штомесяц з вашай маёмасці. Я не хачу залежаць ад ласкі, якая прыходзе або позна, або ніколі. Адным словам, я хачу ведаць, што я зарабляю, ці будзе гэта многа або мала, бо з многіх мала складаецца адно вялікае і, покуль тое-сёе набываецца, нічога не траціцца. А калі сапраўды здарыцца (чаму я не веру і чаго не чакаю), што ваша міласць падаруе мне востраў, я не настолькі няўдзячны. Я ацаню даход з гэтага вострава і вылічу з яго ў вашу карысць у пэўным памеры маю пенсію. Ваша міласць зразумела мяне?

— Я так добра зразумеў цябе, — адказаў Дон-Кіхот, — што яскрава бачу, куды ты цэліш бязлікімі стрэламі сваіх прыказак. Слухай, Санчо, я-б ахвотна даў табе пенсію, калі-б знайшоў у якой-небудзь з гісторый вандроўных рыцараў зазначэнне, колькі зброеносцы атрымлівалі штомесячна або штодня. Але я прачытаў большую частку рыцарскіх