Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніна, дзе і як ён знайшоў Дон-Кіхота. Селянін расказаў яму ўсё, а таксама пра недарэчнасці, якія Дон-Кіхот яму казаў, калі ён яго знайшоў і калі вёз дахаты.

Гэта яшчэ больш пераканала ксяндза ў яго рашэнні зрабіць тое, што ён і зрабіў на наступны дзень, зайшоўшы перад гэтым да свайго сябра, цырульніка маэсе Ніколаса, з якім і накіраваўся ў дом Дон-Кіхота.

Дон-Кіхот усё яшчэ спаў. Ксёндз папрасіў у пляменніцы ключы ад пакоя, у якім знаходзіліся кнігі — віноўцы ўсяго, што здарылася, і яна з вялікай ахвотай дала іх яму.

Усе яны ўвайшлі ў пакой, у тым ліку і ахмістрыня, і знайшлі больш сотні вялікіх тамоў у вельмі добрых вокладках і іншыя кнігі меншага фармату.

Пасля кароткай нарады было аднадушна пастаноўлена: кнігі, зацямніўшыя розум шаноўнага дона Кіхады, поўнасцю і безадкладна знішчыць.


РАЗДЗЕЛ VI
Пра другі выезд нашага добрага рыцара Дон-Кіхота Ламанчскага

У гэтую-ж ноч ахмістрыня кінула ў агонь і спаліла ўсе кнігі, быўшыя на двары і ва ўсім доме. Разам з тым было вырашана зачыніць і замураваць дзверы ў пакой, дзе раней хаваліся яго кнігі, каб, калі ён падымецца з ложка, ён не знайшоў іх (мажліва, з адхіленнем прычыны спыняцца і яе вынікі), а яму яны парашылі сказаць, што чараўнік забраў з сабою ўсё — і пакой і кнігі. Гэты план быў адразу-ж прыведзены ў выкананне.

Праз два дні Дон-Кіхот падняўся, і першае, што ён зрабіў, было пайсці паглядзець на свае кнігі. Але з той прычыны, што ён не мог знайсці пакой, дзе яны ў яго ляжалі, то і хадзіў туды і сюды, шукаючы яго.

Ён падыходзіў да месца, дзе раней былі дзверы, мацаў сцяну рукамі, глядзеў ва ўсе бакі, не кажучы ні слова,