Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я згодзен з вамі, — адказаў ксёндз, — не пазней як заўтра кнігі гэтыя будуць аддадзены пад суд і засуджаны да спальвання, каб яны не схілялі тых, хто мог-бы іх прачытаць, зрабіць тое, што, напэўна, зрабіў добры мой сябра.

Усю гэтую гутарку чулі Дон-Кіхот і селянін, які цяпер канчаткова зразумеў хваробу свайго суседа, і з гэтай прычыны ён гучным голасам сказаў:

— Упусціце сен’ёра Дон-Кіхота, які варочаецца цяжка параненым.

На крык селяніна ўсе выбеглі і, апазнаўшы, адны — свайго сябра, другія — дзядзьку і пана, які яшчэ не паспеў злезці з асла, бо ў яго не было сілы, кінуліся яго абымаць.

Але Дон-Кіхот сказаў:

— Пачакайце ўсе, я прыехаў цяжка паранены па віне майго каня. Палажыце мяне ў ложак і паклічце, калі гэта будзе мажлівым, мудрую Урганду, каб яна агледзела мае раны і вылечыла іх.

— Вось бачыце, — сказала тады ахмістрыня, — на жаль, сэрца маё правільна падказала мне, на якую нагу кульгае мой пан. Адумайцеся, ваша міласць, і мы самі, не клічучы гэтай ургады[1], зможам вылечыць вас. Няхай будуць пракляты, кажу я яшчэ раз, гэтыя рыцарскія кнігі, якія давялі вашу міласць да такога становішча!

Адразу-ж палажылі Дон-Кіхота ў ложак. Калі, шукаючы раны, не знайшлі ніводнай, ён сказаў, што разбіўся ў выніку жорсткага падзення разам з Расінантэ, сваім канём, змагаючыся з дзесяццю волатамі, самымі страшнымі і адважнымі, якіх толькі можна сустрэць на паверхні зямлі.

— Та-та-та, — сказаў ксёндз, — ужо заскакалі волаты! Клянуся яўленнем крыжа, я ўсіх іх спалю заўтра да ночы!

Дон Кіхоту пачалі задаваць тысячы запытаяняў, але ён ні на воднае нічога не адказаў, толькі папрасіў прынесці яму паесці і даць яму спаць, бо гэта найбольш неабходна для яго. Так і зрабілі, а ксёндз падрабязна распытаў селя-

  1. На зладзейскай іспанскай мове — непатрэбная жанчына.