Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было падняцца, пабітаму і пакалечанаму, калі раней ён і здаровы не мог падняцца?

Усё-ж ён лічыў сябе шчаслівым, бо яму здавалася, што гэтая ліхая прыгода — вельмі звычайная для вандроўных рыцараў: ён лічыў, што ў гэтым вінаваты толькі конь. Аднак яму нельга было падняцца, да таго балела і ныла ўсё яго цела.


РАЗДЗЕЛ V
Працяг апавядання пра ліхія прыгоды нашага рыцара

Дон-Кіхот, пераканаўшыся, што не можа паварушыцца, парашыў скарыстаць звычайны свой сродак: успомніць тую або іншую падзею з прачытанага ім у сваіх кнігах.

Здарыўся такі выпадак, што якраз каля яго праходзіў селянін з таго мястэчка, адкуль і ён, яго сусед, які варочаўся з млына, куды ён толькі што завёз пшаніцу. Убачыўшы ляжаўшага на зямлі чалавека, селянін падышоў да яго і запытаўся, хто ён і што з ім здарылася, чаму ён так жаласна стогне. Дон-Кіхот замест адказу пачаў дэкламаваць раманс, у якім ён даваў яму справаздачу пра сваё няшчасце.

Селянін быў здзіўлены, слухаючы гэтае глупства, і, скінуўшы з яго забрала, якое ад удараў было паламана на кавалкі, выцер яму твар, пакрыты пылам; зрабіўшы гэта, селянін адразу-ж апазнаў яго і сказаў:

— Сен’ёр Кіхадо, хто прывёў вашу міласць да такога выгляду?

Але Дон-Кіхот працягваў дэкламаваць свой раманс у адказ на ўсе запытанні. Убачыўшы гэта, добры чалавек скінуў як мага асцярожней з яго латы і наплечнікі, каб паглядзець, ці не паранены ён, але нідзе не знайшоў ні крыві, ні параненняў. Падняўшы рыцара, ён з вялікай цяжкасцю пасадзіў яго на свайго асла, парашыўшы, што гэта больш спакойны спосаб перасоўвання. Ён сабраў усю зброю, нават абломкі кап’я, паклаў усё гэта і прывязаў на спіну Расінантэ, якога ўзяў за аброць, а асла за наморднік. Такім чынам накіра-