Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крыкаў, здагадалася, у чым справа, кінулася на гару, дзе хавалася салома, і так, што ніхто гэтага не заўважыў, адвязала наморднік. Дон-Кіхот адразу-ж паваліўся на зямлю на вачах гаспадара і прыезджых. Усе падбеглі да яго запытаць, што такое з ім іІ чаму ён так гучна крычаў. А Дон-Кіхот, не кажучы ні слова, зняў вяроўку з рукі і, стаўшы на ногі, узлез на Расінантэ, накрыўся шчытам, узяў у рукі кап’ё і, ад’ехаўшы на досыць далёкую адлегласць, вярнуўся кароткім галопам, кажучы:

— Кожнага, хто-б ні сказаў, што я па справядлівасці быў зачараваны, я назаву ашуканцам, буду патрабаваць у яго адказу і выклічу на дуэль!

Прыбыўшыя падарожнікі былі здзіўлены словамі Дон-Кіхота, але гаспадар вывеў іх з гэтага здзіўлення, растлумачыўшы ім, хто такі Дон-Кіхот і што ён не ў сваім розуме. Прыезджыя запыталі гаспадара, ці не заходзіў выпадкова сюды юнак год пятнаццаці, апрануты пагоншчыкам мулаў, і апісалі ўсе прыкметы закаханага ў дон’ю Клару. У адказ гаспадар сказаў, што на заезджым двары ў яго цяпер вельмі многа народу, з гэтай прычыны ён не памятае, пра каго яны пытаюцца. Адзін з верхавых, убачыўшы карэту, у якой прыехаў суддзя, сказаў:

— Ён абавязкова павінен быць тут, бо вось карэта, за якой, як нам паведамілі, ён ідзе ўслед. Адзін з нас няхай астанецца тут ля варот, а астатнія ўвойдуць на заезджы двор і пашукаюць яго.

— Давайце так і зробім, — сказаў адзін з прыезджых.

Двое пайшлі на двор, адзін астаўся ля варот, а чацверты пачаў хадзіць вакол заезджага двара.

Між тым ужо зусім развіднела. З-за шуму, паднятага праз Дон-Кіхота, усе прачнуліся і пачалі ўставаць. Дон-Кіхот, убачыўшы, што ніхто з чатырох прыезджых не звяртае на яго ўвагі і не адказвае на зроблены ім выклік, вельмі злаваўся ад нездавальнення і шаленства. Але з той прычыны што ён лічыў недалікатным для сябе пачынаць новую справу, раней як ён не верне Мікаміконе яе каралеўства, яму не аставалася ні-