Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наўся, што рыцар выехаў з лесу, падышоў да свайго слугі Андрэса і сказаў:

— Ідзі сюды, сын мой, я жадаю заплаціць вам усё, што вінен, як той абаронца прыгнечаных мне загадваў.

— Клянуся, — адказаў Андрэс, — вы добра зробіце, калі выканаеце загад таго добрага рыцара. Няхай жыве ён тысячу год, такі сумленны і справядлівы суддзя! Але клянуся св. Рокам, калі вы не заплоціце мне, ён вернецца і зробіць тое, што сказаў.

— І я клянуся ў тым-жа! — адказаў селянін. — Аднак з прычыны моцнай да вас прыязні жадаю павялічыць доўг, каб павялічыць і плацеж.

З гэтымі словамі ён схапіў хлапчука за руку, прывязаў яго зноў да дуба і пабіў да поўсмерці.

— Клічце цяпер, сен’ёр Андрэс, — сказаў селянін, — абаронцу прыгнечаных, і паглядзім, як ён адпомсціць мне за гэтую крыўду, хоць мне думаецца, што я яшчэ не давёў яе да канца, бо адчуваю жаданне здзерці з вас жывога скуру, як вы баяліся.

Але нарэшце ён адвязаў яго і даў яму волю ісці шукаць справядлівага суддзю, каб той ажыццявіў свой прысуд.

Андрэс, раззлаваны, паўтараў кляцьбу знайсці адважнага рыцара і расказаць яму дакладна, што адбылося, каб ён адпомсціў за ўсё гэта сямікратна. Хлапчук пайшоў увесь у слязах, а гаспадар смяяўся яму ўслед.

У гэты час Дон-Кіхот пад’ехаў да месца, дзе дарога разыходзілася на чатыры бакі, і адразу-ж успомніў пра перакрыжаванні, на якіх вандроўныя рыцары звычайна спыняліся, раздумваючы, якую з дарог ім абраць. Каб паследваць іхняму прыкладу, ён таксама спыніўся на момант, і, пасля таго, як добра падумаў, апусціў аброць Расінантэ і падначаліў сваю волю волі каня, які не здрадзіў свайму першапачатковаму намеру і накіраваўся да свае стайні.

Праехаўшы прыблізна каля двух міль, Дон-Кіхот убачыў натоўп падарожнікаў, якія, як потым выявілася, былі куп-