Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

збегся ўвесь народ, што быў на заезджым двары, а сярод іх і гаспадар.

Таварышы параненых, убачыўшы іх у такім дрэнным становішчы, пачалі здалёк кідаць каменні ў Дон-Кіхота, які, колькі мог, закрываўся шчытам, не адважваючыся адыйсці ад вадапойнай калоды, каб не пакінуць без абароны ўзбраенне. Гаспадар заезджага двара крычаў, просячы не чапаць, бо ён ужо сказаў ім, што гэта вар’ят і, як вар’ят, будзе выпушчаны на волю, хоць бы забіў іх усіх. А Дон-Кіхот, з свайго боку, крычаў яшчэ гучней, называючы іх баязліўцамі і здраднікамі, а ўласніка замка подлым і несумленным рыцарам, бо з яго згоды тут так нахабна абыходзяцца з вандроўнымі рыцарамі, і што калі-б ён быў ужо пасвечаны ў рыцары, дык правучыў-бы яго за гэтую здраду.

— Што-ж тычыцца вас, подлая і брудная свалата, вы для мяне нічога не азначаеце. Страляйце, кідайцеся на мяне, зневажайце, колькі ў вас хопіць сілы, і ўбачыце, якую атрымаеце нагароду за сваю дзёрзкасць і глупства!..

Ён выклікаў усё гэта з такім запалам і з такой адвагай, што выклікаў вялікі спалох у тых, якія на яго нападалі. Часткова ад гэтага, часткова і ў выніку ўгавораў гаспадара яны перасталі кідаць у яго каменні, а ён, з свайго боку, дазволіўшы прыбраць параненых, зноў стаў на варту зброі з такім-жа спакоем і нерухомасцю, як і раней.

Але гаспадару заезджага двара не спадабаліся гэтыя жарцікі яго начлежніка, і ён парашыў, скараціўшы тэрмін, адразу-ж пасвяціць яго ў пракляты рыцарскі ордэн, раней як здарыцца другое няшчасце. Падышоўшы да Дон-Кіхота, ён апраўдваўся, кажучы, што дзёрзкі ўчынак гэтых подлых людзей быў зроблены без яго ведама, але што яны былі добра пакараны за сваю саманадзейнасць. Ён сказаў яму, як ужо і раней казаў, што ў замку няма капліцы, але для таго, што ім трэба зрабіць, яна ім і непатрэбна. Уся сутнасць цэраманіялу пасвячэння ў рыцары, — наколькі ў яго пра гэта ёсць весткі, — складаецца з двух удараў мячом, адзін па патыліцы, другі па плячы, а гэта можа быць зроблена хоць-бы