Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

звычайным вар’яцтвам такога незвычайнага сорту, пайшлі сачыць за ім здалёк і ўбачылі, што ён са спакойным выглядам ходзіць узад і ўперад, часам спыняецца, абапіраецца на кап’ё і, уставіўшы вочы на зброю, доўгі час не адводзіць іх ад яе.

Ноч канчаткова лягла на зямлю, але месяц свяціў так ярка, што мог спаборнічаць з тым свяцілам, ад якога ён бярэ сваё святло. Такім чынам усё, што рабіў новы рыцар, было добра відаць усім.

Аднаму з пагоншчыкаў, начаваўшаму на заезджым двары, трэ’ было напаіць сваіх мулаў і для гэтага зняць з вадапойнай калоды ляжаўшую там зброю. Дон-Кіхот, убачыўшы, што падыходзіць пагоншчык, гучным голасам сказаў яму:

— О, ты, хто-б ты ні быў, адважны рыцар, маючы намер датыкнуцца да зброі самага харобрага вандроўнага рыцара, які калі-небудзь апаясваўся мячом, падумай пра тое, што робіш, і не падыходзь да зброі, калі не хочаш заплаціць жыццём за сваю дзёрзкасць!

Але пагоншчык мулаў не звярнуў увагі на гэтыя словы (а было-б лепш, калі-б ён звярнуў, бо гэта азначала звярнуць увагу на сваю бяспечнасць) і, схапіўшы за рамяні ўзбраенне, далёка здкінуў яго ад сябе.

Дон-Кіхот кінуў свой шчыт, падняў абодвума рукамі кап’ё і, ударыўшы ім з усяе сілы па галаве пагоншчыка мулаў, паваліў яго на зямлю так моцна, што калі-б адбыўся другі ўдар, ужо не спатрэбіўся-б доктар, каб лячыць пагоншчыка. Потым Дон-Кіхот сабраў сваё ўзбраенне і зноў пачаў прагульвацца таксама спакойна, як і да гэтага. Крыху спагадзя, нічога не ведаючы пра здарэнне (бо ашаломлены ўдарам пагоншчык ляжаў яшчэ ў непрытомнасці), падышоў другі пагоншчык з тым-жа намерам напаіць мулаў. Толькі ён скінуў з вадапойнай калоды ўзбраенне, як Дон-Кіхот, не кажучы ні слова, зноў адкінуў шчыт, схапіў абодвума рукамі кап’ё і ўдарыў ім так моцна па галаве пагоншчыка, што не кап’ё зламалася, а галава другога пагоншчыка расшчапілася не на тры, а на цэлых чатыры часткі. На шум