Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Убачыўшы пакорлівасць начальніка крэпасці (такім Дон-Кіхот палічыў гаспадара заезджага двара), рыцар адказаў:

— Сен’ёр кастэлян, я здаволюся самым малым.

„Сен’ёр“ трымаў стрэмя Дон-Кіхоту, які ледзь-ледзь злез з каня, як чалавек, цэлы дзень не меўшы кавалка ў роце.

Зараз-жа ён папрасіў гаспадара добра паклапаціцца аб яго кані, бо гэта — лепшае стварэнне, якое калі ела хлеб на зямлі. Гаспадар глянуў на каня, але ён яму здаўся не такім добрым, як казаў Дон-Кіхот. Паставіўшы яго ў стайні, ён вярнуўся даведацца, што яму загадае яго госць, якога маладыя жанчыны (яны памірыліся ўжо з ім) аслабанялі ад яго ўзбраення. Яны скінулі з яго латы, нагруднік і наплечнікі, але ніяк не маглі ні вызваліць яму шыю ад нашыйніка, ні скінуць недарэчнае забрала, якое было прывязана зялёнымі шнуркамі. Даводзілася разразаць іх, бо нельга было развязаць вузлы, але Дон-Кіхот ніякім чынам не згаджаўся на гэта і заставаўся ўсю ноч са шлёмам на галаве; гэта была самая смешная і дзіўная фігура, якую толькі можна ўявіць сабе.

Маладыя жанчыны запыталі ў яго, ці не жадае ён паесці.

— Я-б з’еў што-небудзь, — адказаў Дон-Кіхот, — бо, здаецца, мне вельмі гэта патрэбна.

Для прахлады накрылі стол ля варот заезджага двара, і гаспадар прынёс порцыю дрэнна вымачанай і яшчэ горш зваранай рыбы, — накшталт трэскі, — такога-ж чорнага і зацвілага хлеба, як і ўзбраенне Дон-Кіхота. Смешна было бачыць, як ён еў, бо з надзетым шлёмам і з паднятым забралам яму нязручна было класці сабе ежу ў рот сваімі рукамі. І адна з дзяўчат памагала яму ў гэтым. А напаіць яго было-б немажліва, калі-б гаспадар двара не пракруціў чароціну, адзін канец якой ён сунуў у рот Дон-Кіхоту, а цераз другі ўліваў віно. Рыцар усё гэта цярпеў, каб толькі не разразаць шнуркі ў шлёме. Якраз у гэты час да заезджага двара выпадкова падыходзіў свінапас і, наблізіўшыся, пайграў чатыры ці пяць разоў на сваёй, зробленай з чароту, дудцы. Гэта канчаткова пераканала Дон-Кіхота,