Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ад міс Токс, якая, будучы вернай сваім абавязкам, падсказала: «канечнасцямі».

— Канечнасцямі! — паўтарыў містэр Домбі.

— Здаецца, шаноўны доктар успамянуў сёння раніцай пра ногі — ці не праўда, дарагая мая Луіза? — сказала міс Токс.

— Ну, вядома, успамянуў, мая любая, — адказвала місіс Чык з ціхманым дакорам. — Навошта вы ў мяне пра гэта пытаеце? Вы самі чулі. Такім чынам, я гавару, што калі-б наш мілы Поль часова страціў здольнасць карыстацца нагамі, то гэтая хвароба ўласціва многім дзецям у яго ўзросце, і нельга гэтага папярэдзіць ніякімі клопатамі і доглядам.

— Вядома, вы павінны ведаць, Луіза, — сказаў, містэр Домбі, — што я не сумняваюся ў вашай сваяцкай прывязанасці і ў зусім зразумелай увазе да будучай галавы маёй фірмы. Містэр Пілкінс, думаю, аглядаў сёння раніцай Поля? — запытаўся містэр Домбі.

— Так, аглядаў, — адказвала сястра. — Ён кажа — гэта глупства, што я магу пацвердзіць, калі гэта дасць якое-небудзь уцяшэнне; але сёння ён параіў марское паветра. Вельмі разумна, Поль, у гэтым я ўпэўнена.

— Марское паветра, — паўтарыў містэр Домбі, пазіраючы на сястру.

— Ніякай падставы для таго, каб непакоіцца, тут няма, — сказала місіс Чык. — Маім Джорджу і Фрэдэрыку абодвум прыпісвалі марское паветра, калі яны былі прыблізна ў такім самым узросце; і мне самой яго прыпісвалі шмат разоў. Здаецца, я павінна сказаць разам з міс Токс, што часовая перамена месца, паветра Брайтона і фізічнае і духоўнае выхаванне, даручанае такой разважлівай асобе, як, напрыклад, місіс Піпчын...

— Хто такая місіс Піпчын, Луіза? — запытаўся містэр Домбі, перапалоханы гэтым фамільярным успамінаннем імя, якога ён ніколі яшчэ не чуў.

— Місіс Піпчын, дарагі мой Поль, — адказвала сястра, — пажылая лэдзі, — міс Токс ведае ўсю яе біяграфію, — якая з некаторага часу прысвяціла з вялікім поспехам усю сваю энергію душы вывучэнню малютак і догляду за імі і ў якой надзвычайныя сувязі. Муж яе памёр ад разрыву сэрца ў... Як вы сказалі, дарагая мая, пры якіх акалічнасцях памёр яе муж ад разрыву сэрца? Дакладных даных я не памятаю.

— На выпампоўванні вады з Перуанскіх капалень, — адазвалася міс Токс.

— Вядома, сам ён не займаўся выпампоўваннем, — сказала місіс Чык, глянуўшы на брата; і сапраўды, гэтае тлумачэнне было неабходна, бо міс Токс выказалася аб ім так, нібы ён памёр ля ручкі помпы, — а ўклаў грошы ў прадпрыемства, якое абанкроцілася[1]. Я лічу, што місіс Піпчын сапраўды надзвычайна абыхо-


  1. Абанкроцілася — аб’явіла аб тым, што не можа заплаціць свае даўгі.

76