Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

дзіцца з дзецьмі. Я чула, як яе хвалілі ў інтымных колах яшчэ ў тыя часы, калі я была... ах, божа мой! Якога-ж росту? — Позірк місіс Чык блукаў па кніжнай шафе і бюсту містэра Піта, які стаяў на вышыні прыкладна дзесяці футаў ад падлогі.

— Магчыма, дарагі мой сэр, — заўважыла міс Токс, скромна пачырванеўшы, — калі на мяне так пэўна спасылаюцца, я павінна сказаць аб місіс Піпчын, што пахвала, з якой адазвалася аб ёй ваша мілая сястра, зусім заслужана. Многія лэдзі і джэнтльмены, якія цяпер зрабіліся важнымі членамі грамады, былі даручаны яе клопатам. Ціхманая асоба, якая цяпер гутарыць з вамі, некалі была на яе апецы. Думаю, што нават дваранская моладзь ведае яе ўстанову.

— Наколькі я разумею, гэта шаноўная асоба кіруе навучальнай установай, міс Токс? — спагадліва запытаўся містэр Домбі.

— Ах, не ведаю, — сказала лэдзі, — ці маю я права даць такую назву. Гэта зусім не падрыхтоўчая школа. Магчыма, я выкажу сваю думку, — з асаблівай саладжавасцю прадаўжала міс Токс, — калі назаву гэта дзіцячым пансіёнам для абраных.

— Адбор надзвычай строгі і ўважлівы, — паспешна дадала місіс Чык, на момант зірнуўшы на брата.

— О, выключны! — сказала міс Токс.

Усё гэта мела сваё значэнне. Добра было, што муж місіс Піпчын памёр ад разрыву сэрца з-за Перуанскіх капальняў. Гэта сведчыла аб багацці. Што-ж, зусім рэспектабельная[1] смерць.

— Калі мы вырашым, навёўшы заўтра спраўкі, накіраваць Поля ў Брайтон да гэтай лэдзі, хто-б з ім паехаў? — падумаўшы, запытаўся містэр Домбі.

— У сучасны момант наўрад ці можна паслаць дзіця куды-б там ні было без Фларэнс, дарагі мой Поль, — нерашуча адказала сястра. — Ён без яе жыць не можа. Ён, зразумела, вельмі малы, і ў яго свае дзівоты.

Містэр Домбі адвярнуўся, павольна падышоў да кніжнай шафы і, адчыніўшы яе, дастаў кнігу.

— Яшчэ хто-небудзь, Луіза? — запытаўся ён, не падымаючы вачэй і перагортваючы кнігу.

— Вядома, Уікем. Я сказала-б, што адной Уікем досыць, — адказвала сястра. — Калі Поль трапіць да такой асобы, як місіс Піпчын, бадай ці патрэбна каго-небудзь пасылаць, хто-б за ёю наглядаў. Вядома, вы самі будзеце ездзіць туды хоць-бы раз у тыдзень.

— Вядома, — сказаў містэр Домбі і пасля на працягу гадзіны сядзеў, пазіраючы на адну і тую-ж старонку і не прачытаўшы ні слова.

Гэта славутая місіс Піпчын была на дзіва непрыгожай, шкодлівай старой лэдзі, сутулай, з плямістым тварам, як кепскі мар-


  1. Рэспектабельны — прыстойны, паважаны.

77