што ўсім гэтым ён будзе ўладаць разам з сынам. Вось аб чым гавораць. Я-то, зразумела, нічога не ведаю.
— Як бачыце, ён ужо ўсё аб ёй ведае, — сказаў інструментальны майстар.
— Глупства, дзядзя! — усклікнуў хлопчык, зноў чырванеючы і смеючыся. — Не магу-ж я не слухаць таго, што мне кажуць!
— Баюся, Нэд, што цяпер сын крыху перашкаджае нам, — сказаў стары, падтрымліваючы жарт.
— Надзвычай, — сказаў капітан.
— А ўсё-такі вып’ем за яго здароўе, — прадаўжаў Соль. — Такім чынам, п’ю за Домбі і Сына.
— Вельмі добра, дзядзя, — весела сказаў хлопчык. — Калі ўжо вы аб ёй успомнілі ў сувязі са мною і сказалі, што я ўсё пра яе ведаю, то я бяру на сябе смеласць змяніць тост. Дык, п’ю за Домбі — і Сына — і Дачку!
РАЗДЗЕЛ V
Рост і хрысціны Поля.
Маленькі Поль з дня-на-дзень набіраўся здароўя і сіл. І што-дзень усё з большай стараннасцю песціла яго міс Токс, чыя адданасць была так высока ацэнена містэрам Домбі, што ён пачаў яе паважаць як жанчыну з вялікім запасам здаровага сэнсу, чые пачуцці робяць ёй гонар і заслугоўваюць заахвочвання. Ён распасцёр сваю прыхільнасць да такіх межаў, што не толькі кланяўся ёй не адзін раз з асаблівай увагай, але нават велічна даверыў сваёй сястры падзякаваць ёй у такой форме: «Калі ласка, перадайце вашай прыяцельцы, Луіза, яна вельмі добрая» або: «Паведаміце міс Токс, Луіза, што я ёй удзячны», знакі ўвагі, што зрабілі глыбокае ўражанне на лэдзі, якая іх заслужыла.
Міс Токс часцяком запэўняла місіс Чык, што «нішто не можа перавысіць яе інтарэс да ўсяго, звязанага з развіццём гэтага чароўнага дзіцяці»; і чалавек, які назірае за паводзінамі міс Токс, мог прыйсці да такога-ж вываду, не маючы патрэбы ў красамоўных пацверджаннях. Яна назірала за нявіннай трапезай юнага наследніка з нязменным задавальненнем, ледзь не з такім выглядам, нібы ўдзельнічала ў яго пачастунку нараўне з Рычардс. У часе маленькіх цырамоній купання і туалета яна дапамагала з энтузіязмам. Выкананне некаторых медычных дзеянняў, якіх вымагаў узрост дзіцяці, узбуджала ў ёй гарачае спачуванне, уласцівае яе натуры; а схаваўшыся аднойчы ў шафе (куды яна забралася ад скромнасці), калі сястра прывяла містэра Домбі ў дзіцячы пакой паглядзець на сына, які у лёгкай палатнянай распашонцы прагульваўся перад сном, карабкаючыся ўверх па плацці Рычардс, міс Токс, за спіной наведваль-