Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/301

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ральна паважаем і вельмі любім, роўна праз тыдзень жэніцца на маёй дарагой Эдзіт?

— Я ведала, што гэта павінна быць вельмі хутка, — адкзала Фларэнс, — але не ведала, калі іменна.

— Дарагая мая Эдзіт, — весела сказала маці, — ці можа быць, што вы не сказалі пра гэта Фларэнс?

— Навошта мне было казаць Фларэнс? — адказала тая так шпарка і рэзка, што Фларэнс гатова была не паверыць, ці яе гэта голас.

Тады місіс Ск'ютон паведаміла Фларэнс, з мэтай зноў адцягнуць увагу, пра тое, што бацька прыдзе на абед і, вядома, будзе прыемна здзіўлены, убачыўшы яе, бо ўчора вечарам ён гаварыў аб справах у Сіці і нічога не ведаў пра зацею Эдзіт, ажыццяўленне якой павінна было, на думку місіс Ск'ютон, прывесці яго ў захапленне. Пачуўшы гэта, Фларэнс перапалохалася, і разам з тым, як набліжаўся час абеду, неспакой яе зрабіўся такім пакутлівым, што — каб ведала яна, як папрасіць дазволу вярнуцца дадому, не спасылаючыся пры гэтым на бацьку, — яна ўцякла-б пехатою з голай галавой, стрымгалоў і адна, толькі-б унікнуць рызыкі выклікаць яго нездавальненне.

З набліжэннем прызначанай гадзіны яна ледзь дыхала. Яна сядзела ля пасцелі Клеапатры, стараючыся слухаць і адказваць на недарэчную гутарку гэтай дэдзі, як раптам на лесвіцы пачуліся яго крокі.

— Я чую яго крокі! — уздрыгануўшыся, усклікнула Фларэнс. — Ён ідзе!

Клеапатра штурхнула Фларэнс за канапу і нахінула на яе шаль, рыхтуючыся зрабіць містэру Домбі чароўны сюпрыз. Гэта было прароблена так шпарка, што праз секунду Фларэнс пачула ў пакоі грозныя яго крокі.

— Дарагі мой Домбі, — сказала Клеапатра, — хадзіце сюды і скажыце мне, як маецца ваша любая Фларэнс.

— Фларэнс здарова, — адказаў містэр Домбі, падыходзячы да пасцелі.

— Яна дома?

— Дома, — сказаў містэр Домбі.

— Дарагі мой Домбі, — прадаўжала Клеапатра з чароўнай жвавасцю, — ці ўпэўнены вы ў тым, што не ашукваеце мяне? Не ведаю, што скажа мне мая любая Эдзіт, пачуўшы такую заяву, але, дапраўды, я баюся, дарагі мой Домбі, што вы — самы фальшывы з мужчын.

Каб ён быў сапраўды такім і каб яго выкрылі на месцы ў самай страшэннай мане, калі-небудзь выяўленай у словах або ўчынках, ён бадай ці мог-бы больш замяшацца, чым цяпер, калі місіс Ск'ютон сцягнула шаль і Фларэнс, бледная і дрыжачая, з'явілася перад ім, як здань. Ён яшчэ не апамятаўся ад замяшання, калі Фларэнс кінулася да яго, абняла яго за шыю

297