Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/276

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

каюць лэдзі. Нарэшце, тубылец расчыніў дзверы, і пасля некаторай паузы з'явілася вельмі квітнеючая, але не вельмі маладая лэдзі.

— Дарагі мой містэр Домбі, — сказала лэдзі, — баюся, што мы спазніліся, але Эдзіт рана вышла шукаць цікавага пейзажа для эскіза і прымусіла мяне яе чакаць. Каварнейшы з маёраў, — працягнула яна яму мязінец, — як маецеся?

— Місіс Ск'ютон, — сказаў містэр Домбі, — дазвольце мне аказаць майму сябру Каркеру, — містэр Домбі мімаволі зрабіў націск на слове «сябра», нібы кажучы: «Я дазваляю яму карыстацца гэтай адзнакай», — гонар быць вам прадстаўленым. Вы чулі ад мяне пра містэра Каркера.

— Дапраўды-ж, я ў захапленні, — міласціва сказала місіс Ск'ютон.

Містэр Каркер, зразумела, быў у захапленні.

— Ах, божа мой, дзе-ж Эдзіт? — аглядаючыся, усклікнула місіс Ск'ютон. — Дарагі мой містэр Домбі, ці не будзеце вы так ласкавы…

Містэр Домбі пайшоў ужо шукаць яе. Праз секунду ён вярнуўся, ведучы пад руку тую самую элегантна апранутую і вельмі прыгожую лэдзі, якую містэр Каркер сустрэў у засені дрэў.

— Каркер… — пачаў містэр Домбі. Але яны так яўна пазналі адзін другога, што містэр Домбі змоўк у здзіўленні.

— Я ўдзячна гэтаму джэнтльмену, — сказала Эдзіт, велічна нахіляючы галаву, — за тое, што ён нядаўна выратаваў мяне ад прыставанняў назойлівай жабрачкі.

— Я ўдзячан лёсу, — нізка кланяючыся, сказаў містэр Каркер, — за тое, што ён дараваў мне магчымасць зрабіць такую нікчэмную паслугу той, чыім слугою я маю шчасце быць.

Калі яе вочы на секунду спыніліся на ім, а пасля апусціліся, ён прачытаў у гэтым пабліскваючым і праніклівым позірку падазрэнне, што з'явіўся ён не ў той момант, калі ўмяшаўся, але цішком сачыў за ёй раней. А калі ён гэта прачытаў, яна прачытала ў яго вачах, што яе недавер'е не пазбаўлена падстаў.

— Мне надзвычай прыемна, — сказаў містэр Домбі з вельмі важнай галантнасцю, — што джэнтльмен, так цесна звязаны са мною, як Каркер, меў гонар і шчасце зрабіць хоць-бы нязначную паслугу місіс Грэйнджэр. — Містэр Домбі пакланіўся ёй. — Але гэта ў некаторай ступені мяне і засмучае, і, дапраўды, я пачынаю зайздросціць Каркеру, — ён, сам таго не ўсведамляючы, зрабіў націск на гэтых словах, нібы разумеючы, што яны павінны здацца вельмі дзіўнымі, — зайздросціць Каркеру, бо на маю долю не выпала гэтага гонару і гэтага шчасця.

Містэр Домбі зноў пакланіўся. Эдзіт аставалася нерухомай, толькі губы яе пагардліва скрывіліся.

— Я ў захапленні, містэр Каркер, — сказала ў часе снедання лэдзі-маці, паглядзеўшы на яго ўхвальна ў ларнет, — што ваша

272