Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прыстойнае. Вы не маеце нічога супроць, каб вас называлі Рычардс? Можаце параіцца з мужам.

3 той прычыны, што муж толькі пасмейваўся ды ухмыляўся і праводзіў правай рукой па губах, насліньваючы далонь, місіс Тудль, без поспеху падштурхнуўшы яго раз-другі локцем, прысела і адказала, што «можа, калі яна павінна адмовіцца ад свайго імя, аб гэтым не забудуць пры вызначэнні ёй пенсіі».

— О, зразумела, — сказаў містер Домбі. — Я хачу, каб гэта было прынята пад увагу пры аплаце. Затым, Рычардс, калі вы будзеце даглядаць маë асірацелае дзіця, я хачу, каб вы запомнілі наступнае: вы будзеце атрымліваць багатую ўзнагароду за выкананне некаторых абавязкаў, прычым я хачу, каб на працягу гэтага часу вы як мага радзей бачылі сваю сям’ю. Калі вашы паслугі ўжо будуць непатрэбнымі, калі вы не будзеце рабіць і не будзеце больш атрымліваць пенсію, усякія дачыненні паміж намі спыняюцца. Вы мяне разумееце?

Місіс Тудль нібы сумнявалася ў гэтым; што-ж датычыць самаго Тудля, дык, як відаць, ён зусім не сумняваўся ў тым, што нічога не разумее.

— У вас у самой ёсць дзеці, — сказаў містэр Домбі. — У гэты дагавор зусім не уваходзіць, што вы павінны мець схільнасць да майго дзіцяці або што маё дзіця павінна быць схільным да вас. Я не чакаю і не патрабую чаго-небудзь у гэтым духу. Якраз наадварот. Калі вы адсюль пойдзеце, вы пакончыце з тым, што з’яўляецца ўсяго толькі дагаворам аб куплі-продажу, аб найме, і адхіліцеся. Дзіця перастане ўспамінаць пра вас, і вы майце ласку не ўспамінаць пра дзіця.

Місіс Тудль, пачырванеўшы крыху больш, чым раней, выказала надзею, «што яна сваё месца ведае».

— Спадзяюся, што ведаеце, Рычардс, — сказаў містэр Домбі. — Зусім не сумняваюся, што вы яго вельмі добра ведаеце. Сапраўды, гэта так ясна і відавочна, што інакш і быць не можа. Луіза, дарагая мая, дамоўцеся з Рычардс аб пенсіі, і няхай яна яе атрымлівае, калі і як ёй будзе больш зручна. Містэр, як вас завуць, папрашу вас астацца на адно слова.

Затрыманы такім чынам на парозе ў той момант, калі збіраўся выйсці ўслед за жонкай з пакоя, Тудль вярнуўся і застаўся сам-на-сам з містэрам Домбі. Гэта быў дужы, нязграбны, сутулы, непаваротлівы, растропаны чалавек у мешкаватым касцюме з густымі валасамі і бакенбардамі, якія сталі цямней, чым былі ад прыроды, можа, дзякуючы дыму і вугальнаму пылу, з мазолістымі, вузлаватымі рукамі і чатырохкутным ілбом, шурпатым, як дубовая кара, — поўная процілегласць ва ўсіх адносінах містэру Домбі, які быў адным з тых чыста выбрытых, выпешчаных, багатых джентльменаў, якія блішчаць і хрустаюць, як новенькія крэдытнныя білеты, і, здаецца, нібы іх

16