Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

спагадлівы да мяне, і я жыў. З часам змяніўся гэты бок майго горкага выкуплення, і думаю, што цяпер, за выключэннем трох кіраўнікоў фірмы, няма тут нікога, хто-б ведаў сапраўдную маю гісторыю. К таму часу, калі падрасце хлопчык і яму раскажуць яе, мой куток, магчыма, апусцее. Хацеў-бы я, каб так і здарылася! Вось адзіная перамена, якая адбылася са мною з таго дня, калі я ў тым пакоі назаўсёды развітаўся з маладосцю, надзеяй і грамадствам сумленных людзей. Няхай благаславіць вас бог, Уолтэр! Захоўвайце сябе і ўсіх, хто вам дорагі, ад бясчэсця або лепш забіце іх!

Смутныя ўспаміны аб тым, як ён калаціўся з галавы да ног, нібы ў ліхарадцы, і заліўся слязмі, — вось усё, што мог дадаць да гэтага Уолтэр, калі стараўся поўнасцю аднавіць у памяці тое, што адбылося паміж імі.

Калі Уолтэр зноў яго ўбачыў, ён сядзеў, схіліўшыся, над сваёй канторкай, па-ранейшаму маўклівы, паніклы, прыніжаны. Тады, бачачы яго ў часе работы і разумеючы, як цвёрда ён вырашыў спыніць усякія зносіны паміж імі, і абдумваючы зноў і зноў ўсё, што бачыў і чуў у тую раніцу за такі кароткі прамежак часу, у сувязі з гісторыяй абодвух Каркераў, Уолтэр ледзве мог паверыць, што атрымаў загад ехаць у Вест-Індыю і хутка пазбавіцца дзядзькі Соля і капітана Катля і рэдкіх мімалётных сустрэч з Фларэнс Домбі — не, ён меў на ўвазе Поля — і ўсяго, што ён любіў, да чаго меў прывязанасць і аб чым марыў ў сваім штодзённым жыцці.

РАЗДЗЕЛ XIV

Поль робіцца ўсё больш дзівакаваты і едзе дадому на канікулы

Калі надышлі летнія канікулы, ніякіх непрыстойных праяўленняў радасці маладыя джэнтльмены з патускнелымі вачыма, сабраныя ў доме доктара Блімбера, не выявілі.

Тозер заўсёды злаваўся і мучыўся ад накрухмаленай белай батыставай шыйнай хусткі, якую ён насіў па асобаму жаданню місіс Тозер, сваёй маткі, якая прызначала яго для прыняцця духоўнага сану і прытрымлівалася той думкі, што чым раней сын пройдзе гэтую папярэднюю стадыю падрыхтоўкі, тым лепш, — Тозер нават сказаў, што калі выбіраць з двух бед меншую, ён, бадай, палічыў-бы за лепшае астацца там, дзе быў, але не ездзіць дадому. Бо выявілася, што ў Тозера быў грозны дзядзька, які не толькі добраахвотна экзаменаваў яго ў канікулярны час па незразумелых прадметах, але і чапляўся за нявінныя падзеі і акалічнасці і скажаў іх з той самай гнуснай мэтай. К прыкладу, калі гэты дзядзька браў яго ў тэатр або, прыкрываючыся той-жа маскай добрадушша, вёў яго паглядзець велікана, карліка, фокусніка або яшчэ што-небудзь, Тозер ведаў, што ён загадзя прачытаў якое-небудзь класічнае ўпамінанне аб

135