Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Карнелія павяла яго перш за ўсё ў класны пакой, уваход у які быў проста з вестыбюля і які злучаўся з вестыбюлем абітым байкай падвойнымі дзвярыма, заглушаўшымі галасы маладых джэнтльменаў. Тут было восем маладых джэнтльменаў у розных стадыях разумовай стомленасці, якія вельмі старанна працавалі і былі вельмі сур’ёзнымі. Тутс, як старшы, сядзеў за асобным пюпітрам у кутку, і юнаму Полю ён здаўся бязмерна дарослым і незвычайным мужчынам.

Містэр Фідэр, бакалаўр мастацтваў, які сядзеў за другім маленькім пюпітрам, зацягнуў свайго Віргілія і павольна наігрываў гэтую мелодыю чатыром маладым джэнтльменам. З астатніх чатырох двое, сударгава сціснуўшы галаву, займаліся рашэннем матэматычных задач; адзін, у якога ад доўгага плачу твар быў падобен да бруднага акна, рабіў намаганне асіліць да абеду безнадзейную колькасць радкоў, а другі сядзеў за сваім урокам у каменнай здрантвеласці і роспачы, якія апанавалі яго, як відаць, ад самага снедання.

З’яўленне новага хлопчыка не выклікала той сенсацыі, якой можна было чакаць. Містэр Фідэр, бакалаўр мастацтваў (у якога была прывычка брыць для прахалоды галаву, так што на ёй нічога не аставалася, апрача кароткай шчаціны), працягнуў яму кастлявую руку і сказаў, што рад яго бачыць. Пасля Поль, па прадпісанню Карнеліі, паціснуў руку чатыром маладым джэнтльменам ля пюпітра містэра Фідэра; пасля карпеўшым над задачай двум маладым джэнтльменам, якія былі вельмі ўзбуджаны, пасля карпеўшаму над тэрміновай работай маладому джэнтльмену, які быў увесь у чарніле, і нарэшце, маладому адрантвеламу джэнтльмену, які быў вялым і зусім халодным.

З прычыны таго, што Поль быў ужо пазнаёмлены з Тутсам, то гэты выхаванец па свайму звычаю толькі хіхікаў і засопся і далей займаўся сваёй справай. Яна была не цяжкай, бо, з прычыны таго, што ён перастаў квітнець на зары жыцця, Тутсу было цяпер дазволена праходзіць свой уласны курс навучання, які заключаўся галоўным чынам у пісанні самому сабе ад імя выдатных асоб доўгіх пісем, адрасаваных «П. Тутсу, эсквайру[1], «Брайтон, Сасекс», і ў клапатлівым захоўванні іх у пюпітры.

Па сканчэнні гэтай цырамоніі Карнелія павяла Поля ў верхні паверх дома; гэта было досыць маруднае падарожжа, з прычыны таго, што Полю даводзілася ставіць абедзве нагі на кожную ступеньку, перш чым падняцца на наступную. Але нарэшце яны дасягнулі мэты свайго падарожжа; і там, у пакоі, што выходзіў вокнамі на бурнае мора, Карнелія паказала яму прыгожанькі ложачак з белымі фіранкамі, які стаяў ля акна і над


  1. Эсквайр — англійскі зварот (ставіцца на пісьмах пасля прозвішча адрасата).

113