Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Дзьвярэй
больш рука не адчыніць.
і ня ўступіць нага на парог.

Не паверу
ніколі дзяўчыне,
як і ветру з завейных дарог.
Не паверу
у словы ад болю, —
хоць і змочаны ў смутку сьлязьмі.

Узьвіюцца
вятры хай над доляй,
усьміхнецца любоўна і ім.

12-VI — 26 г.