…Выйдзі, выйдзі,
як вечар на вербах асядзе.
Ня сіваваронка
мілага ў стоме заве, —
думкі выйсьця
шукаюць з бяздоннай лявады,
блакітнай зарою
ўсходзяць з травой напаверх.
Росы, росы
крыштальныя з роднага неба
пасей, мая ночка,
ў сьвежую роскідку мар.
Росту просяць
ў нязнанае Заўтра імкненьні —
мо‘ сонейка знойдуць
за барыкадамі хмар.
|