Гэта старонка была вычытаная
Слухай, слухай…
З бяскрайнасьці зорных палеткаў
плывуць адгалосы,
дальняй музыкі да нас.
Край мой любы,
спорам надзеі налейся —
ужо закалосіць
шчасьцем твая цаліна.
Дзе мне, дзе мне
падзеці свае лятуценьні,
каб вораг ня ўшчунуў
дзетак-сіротак маіх.
У попел сьмерці-б
палону каменныя сьцены —
кліч волі пачуюць
нават зьвяры у гаі.
1924 г.
|}