Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І адна палова яго, каторая разумела белых, маўчала, зьнямела.

І другая палова яго, каторая разумела чырвоных, вымагала, каб ён знайшоў князя і забіў яго і каб ён дагнаў Гарэшку і даў яму высьпятка пад грудзі, як той даў ляжачаму Гаршку.

Інстынктыўна, з агідаю матнуў ён рукою, каторую пажмаў Гарэшка.

XIII.

Яна ведала, што сьмертнуха стаіць блізка — ў галавах у яе.

— Васілёк, галубец, любінькі, — шаптала яна, трудна вымаўляючы словы, — што, не заб‘юць яны паніча? Ай, Карпавіч, Карпавіч, дастаў, бедны больку…

— За што-ж ба яны забівалі афіцэра?

— А ён? За каго-ж ён руку дзяржыць?

— Ды так ён неяк, што не магу яго ўцяміць: як быццам за нас, як быццам — не. Бадай што ні за нас, ні за паноў.

— Ня можа быць, каб Ігналік проці народа пайшоў, не такоўскі Ігналік, не павінен… А змусьціцеля нашага, кажаш, падстралілі… Авохці, Карпавіч, даскакаўся стары, авохці…

Хворая ледзь шавяліла перасохлымі вуснамі, пазірала з глыбокіх вачавых