Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

частых перамен свайго палажэньня. Прыгода з дзядком-бальшавіком, яго айканьне стаяла яму ўваччу.

— Пане капітане! я павінен вас пакінуць на нейкі час і залучыць тут у вадну знаёмую сямью. Заўтра ўраньні яўлюся, — папрасіўся ён.

Гарэшка задумаўся і пацёр сваю рэдзенькую сівізну ля вуха.

— Ано, можаце пайсці! Ды пільнуйце, галубок, сьценкі і плота. Сьмеху будзе варта, калі зьгінеце за неасьцярожнасьць.

Зь! Зь — зьняцейку зазьвінела міма вуха.

Людзі шурхнулі ўва ўсе бакі і прыгнуліся.

— Во, бачыце? — крыкнуў яму капітан у дагон. І чорт яго ведае, адкуь і хто, свой ці чужы.

Абдзіраловіч аддаў чэсьць і трушком пабег за рог дома, спадзяваўся знайсьці Васіля ці прабрацца на вакзал.

— «Так, свой ці чужы, — падумаў ён з нейкім сорамам ці каяньнем. — Я ня ведаю, хто мне свой і хто чужы. Я дзяржуся дзікога нейтралітэту і ашуківаю тых і гэтых і самога сябе. Няўжо панская кроуў, каторая цячэць у маіх жылах, маець тут нейкае значэньне? Ату, што за дурныя думкі, — гэтага ня можа быць».