Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лавек, ведаеце, сучасны манах ці… ці хітры мудрагель, прытварака, каторы мае любасьць у самаашуканстве, — разумееце вы, пане мой? А я, стары грэхавод, люблю зірнуць у прыгожыя вочкі, — разумееце вы, прапар?»

Яшчэ раз паглядзеў Абдзіраловіч збоку на сівеючыя каля вуха, на чырвонай, сьпечанай скурачцы, валасы капітана і зьдзівіўся ад успамінаў сваіх і падзівіў спакою свайму. Падзівіў сабе, што ня чуе сораму, што не разьвітаўся з Карпавічам, навет не паглядзеў, калі яго панесьлі ў бок ад іхнай дарогі. Нэрваў быццам ня было.

А капітан распытаваўся ў яго, як жылося на Каўказе і як прапаршчык ачынуўся тут.

— Наш начальнік адрада, — казаў ён, — таксама толькі што з Каўказа, і трапіў проста ў гэтую кашу. Ён гвардзеец, князь — Гальшанскі, можа, чулі калі? — баявы, ведаеце. Ух, працуе! У палон чырвоных не бярэць, а хто і передаецца яму, ня ўцешыцца: да сьценкі!

— Я, здаецца, сустракаўся з ім у вайсковага начальніка ў Пацігорску. Але ён ня рыхтаваўся выяжджаць так скора.

— Ён кажа, баяўся, што дарогі стануць, у яго тут справы ў штабу.

Абдзіраловіч размаўляў ціхім, аслаблым голасам. Ен ня мог супоўна ўцяміць