Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачнуць круціцца нэрвы, а пасьля гэтага зьявіцца, можа й тое, нянавіднае — у вобразе спакусьніцы. А другі голос спрабаваў шаптаць тады яму, што ня ўсё-ж і адзінота, самота, кнігі і думкі, што трэба нейкага іншага, агульнага з людзьмі і весялейшага бавеньня. І тры дні бадзяўся прапаршчык па камітэтах, саюзах і пунктах, пакуль-непакуль дастаў усе патрэбныя дакумэнты, і тым клопатам здушыў крыху вужачае джгала. І ў астатні вечар, ідучы на бульвар па люднаму тратуару з гэтым Гарэшкам, старым дзявочнікам і цынікам, афіцэрам яшчэ мірнага часу, чуў ад яго:

— «Вы праз тое гэткі ціхоня сьвяты, што ня ачунялі як мае быць пасьля хваробы»…

Так казаў Гарэшка, паконску рагочучы, і дадаваў:

— «А я, пане-браце, люблю зірнуць у прыгожыя вочкі».

— «Мне таксама люба бачыць прыгажство, — адказаў Абдзіраловіч; — калі нам хочацца смакаваць хараство ў абробленым памастацку каменю ці на палатне, дык чаму-ж не палюбавацца на жывое, Богам створанае хараство?»

— «Дзіўны чалавек! Дальбо, дзіўны вы чалавек! — зарагатаў капітан, хоць і няўважна зусім слухаў, а можа і ня чуў, што казаў прапаршчык; — дзіўны вы ча-