Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Так, пане капітане. Яны ня далі веры маім паперам і вялі мяне ў свой камітэт.

— Хваліце-ж Бога за іхную дурнату. Даўно-о маглі-б яны адправіць вас на лона сьвятых радзіцелькаў. Што-ж, вааружайцеся. Спадзяюся вы зробіце, як вам падкажа вашае сумленьне і службовая павіннасьць.

На вуліцы было зусім цёмна.

Гуд боя сьцішыўся на ноч.

З Карпавіча пазьдзіралі патранташы і чырвоныя перавязкі, паклалі на насілкі і панесьлі ў бальніцу.

Яны, як афіцэры, вялі перад і йшлі побач. Калі Абдзіраловіч зірнуў збоку на капітана, ён адразу выявіў тыя, быццам надта-а-надта даўно былыя часы, калі чарод ехаць на Каўказ не прыхадзіў яму, і тонкая, нібы джгала вужакі, нуда незлавімым мамэнтам датыкалася болем да сэрца і на той мамэнт пужала яго. Фізычна чуў сябе тады ўжо досіць добра, і навет іншы раз увечары ішоў слухаць музыку, ці сядзеў у сквэру, хадзіў сярод людзей, каб толькі даць абы-якую разрыўку думкам сваім. — „Бурлячая рэвалюцыя коціцца вось міма“, — думаў тады, але не адно гэта смуціла яго. Ён баяўся, што пакуль выправіць паперы ў канцэлярыях, сярод немагчымай маруды і куламесы рэвалюцыйнай пары, што йзноў