Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Але, здалася старка. Каб ногды зусім не разьвіталася з намі. І што ёй? Здаецца-ж век як ня Бог ведаець які.

— Каб толькі, кажа, яшчэ хоць раз на паніча Ігналіка зірнуць.

— З галавы ёй нешта ня выходзіць гэны паніч.

— Ну, як жа: ўзгадавала яго, сіротку.

— А цікаўна, як ён цяпер? З чыйго боку? — пытаючы казаў Карпавіч.

І раптам, неўспадзеўкі наперадзе нехта дужа сьвіснуў.

— Стой!

Сунуўся груд людзей.

Група усякіх мястовых паноў, зьежаных і падняўшых каўняры, нейкіх яшчэ шабадраных жулікаў і двох-трох чалавек у шынэлях, абкружаная ўзброенымі чырвона-гвардзейцамі, рушыла ўгору па вуліцы.

— Свае, свае!

Яны прад‘явілі паролі і сказаліся.

— А! таварыш Гаршчок! З Газэтнага завулка? Вы як мае быць усыпалі ім, калі яны ўцякалі.

— Нічога, як трапілася, — адказаў Карпавіч.

— Васілёк! — зьняцейку пачуўся з групы арыштаваных абніжоны голас Абдзіраловіча.