Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ціну на сьцяне, дзе быў намалёваны сам і з нябошчыцаю жонкаю…

Васілёк, каб хацеў, мог-бы выйсьці на панскага лакея, кухара ці навет аканома, адылі матка, як слова наўмысьля, выдаляла яго ад сябе, і як дайшоў сямёх гадкоў, хлопчык бегаў падпаскам у старога Яромы, пасьвіў авечкі.

Яна давала яму, сустрэўшыся, смачныя гасьцінцы з панскага ужываньня, але была стродкая. Яна ня любіла, калі ён вельмі часта залучаў у панскі дом і уважала бачыць яго ў людзкой хаце або ў будцы ў дзеда Яромы за фруктовым садам на папасе.

II.

Поезд прыйшоў у Маскву са спазьненьнем, і прапаршчык Абдзіраловіч быў здаволены, што прыехаў ураньні, а ня ўноччы.

Навет шкадаваў спакідаць зацішнае купэ.

Ноч мінулася так добра. Ехалі яны толькі ўдвох, у купэ першае клясы, куды і яму дазволілі сесьці, як хвораму; унізе — грэбліва маўклівы, панскае пароды гвардзейскі афіцэр, а на спальнай паліцы — ён, «прапаршчык армейскі».

Шпарка імчаўся поезд сярод ціхой ліпнёвай начы. У расчыненае вакно блішчэлі далёкія, далёкія, рэдкія зорачкі