Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з чорнага густога і цёплага бяздоньня. Унізе за вакном, хапаліся уцячы назад курганкі і лагчыны з паснулымі кустамі, прыніклым на нач да зямлі жытам і араматнаю травою; сунуліся, аставаўшыся, цёмныя стаўбы з дратамі, што плывуць патроху ўгару, то раптам ськідаюцца ўніз і ўзноў то паволі, то барджэй усплываюць з мёртвым блісканьнем ад сьвятла ў вакне.

Некампанейскі папутнік Абдзіраловіча паважна зьняў з сеткі падарожную лазобачку, звонка адамкнуў яе, дастаў пакуначкі з ядою, расклаў на століку, выцягнуў бутэльку і чарачку, не ўважаў на троху нясьціплы пагляд суседа з паліцы, і пачаў апетытна са смакам есьці вялікі кавалак пражонага парасяці, — хрупаў зарумянянай скурачкай, — потым — нейкую дзічыну, тварожнічкі, піражкі. Доўга абчышчаў жоўтую, прыгожую, надта вялікую ігрушу і чмокаў, ад‘ядаў буйныя, сакавыя кускі.

Абдзіраловіч пашуршэў газэтаю, каторая тхнула сьвежаю друкарскаю фарбаю, зморана паляжаў нейкі час у нярухомых моўчках з выцягнутымі уздоўж цела рукамі і неадназначнаю думкаю.

Гвардзеец выцер чырвоны, мягкі і губасты рот (на верхней голенай губе, збоку, чорная барадавачка) салфеткаю з вялізнымі на ёй ініцыаламі пад каро-