Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аднэй прашу ласкі ў цябе: не рабі няроўнасьці ў дзяцёх, калі будзеш карміць і даглядаць.

Сказаў і ўзноў забіўся у габінэт.

Маланьня была ціхая, маўклівая, але разумная і рахманая баба, жонка здадзенага ў салдаты і ў скорым часе памёршага там мужыка, і прыйшлася як-раз да новага жыцьця.

Добра гадаваліся хлопчыкі. Ігналік падыймаўся на ногі дужым і харошым мальцом. Трошку слабейшы і цішэйшы быў Маланьнін Васілёк.

Дзеці дружылі, бавіліся разам, гулялі, як браткі, слухалі Маланьніны казкі і не хацелі спакідацца, калі прывязьлі ў двор паважнага настаўніка ў даўгім чорным сурдуце і акулярах, каб вучыў паніча пісьменству.

Нянька любіла свайго панічочка нязвычайна. Здавалася, яна любіць яго болей, чымся роднага сына.

І дзіўныя чуткі папаўзьлі былі ў далёкай вёсцы, але, добра, да пана ніякае дзейканьне адтуль не дахадзіла.

І ён гардзіўся Ігнасём, чуў у ім сваю белую костку і сінюю кроў, сваю пароду.

Толькі адзін раз, адзін нядобры мамэнт быў, здалося Маланьні, як быццам пан занадта доўга і пільна а пільна углядаецца ў Ігналька і на вялікую кар-