Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пашчупаць грунт у справе сватаньня (бо маруда была яму ня з рукі і надакучыла яму). Аля ўжо ляжала, завінутая коўдраю, на пасьцелі, ля яе сядзеў старэнькі вясёленькі дзядок курортны доктар і воддаль — Мікола Мартынавіч.

Князя ўвела і сказала аб ім сама гаспадыня якраз у той час, калі доктар гладзіў Алю па ручцы і ласкава супакаіваў яе, кажучы ёй і каб чуў бацька:

— Нічога, нічога, маё дзетка: маленькая нэрвовая хваробка… Трэба супакоіцца, выпіць мае мікстуркі, хоць ад іх і не вялікая польза, і як рукою здыме. Найлепшая-ж рада й лекарства — спакой.

Мікола Мартынавіч быццам і цікавасьці ня меў прыгледзіцца да князя і бязуважна кіўнуў рукою на крэсла, каб той садзіўся.

Такое прыйманьне было нялюба князю, і ён адразу пачуў нейкую няпрыхільнасьць да міліёншчыка. Аля яшчэ пабольшала яе тым, што адвярнулася да сьцяны, калі князь прыйшоў.

І пасьля візыту князь зразумеў, што абставіны спляліся так, што сватацца няма чаго патыкацца. Мець абы-якія справы з «лапацонам», як ён у думках аблаяў міліёншчыка, было ня лёгка. Хвароба-ж дрыжонай дачушкі, відаць, зусім у благі бок ськіравала настрой і думкі Міколы Мартынавіча. Дарма зрабіў князь спробу