Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аля чула, што сказала матка і падумала, як яна нялюба кажаць, і з прыкрасьцю чакала, што зараз яна пачне яшчэ хваліцца князем, што ён напэўна прыдзе ў сваты.

І нялюбасьць да ўсяго-чыста спавіла дзяўчыну і піхала на самыя неспадзяваныя ўчынкі, — толькі Аля ведала, што гэта пройдзе, што гэта — благая чарада жыцьця, і дзеля таго толькі адзержывала сябе.

Цяжкі настрой не пакінуў Алю і ўраньні на другі дзень. Яка сьніла Ігналіка, быццам яна з ім і з нейкімі людьзмі плавала ў чаўне па мору. Човен абярнуўся, і яна з Ігналікам абшчапілася, і абодвы заліваліся ў сьцюдзёнай, сьцюдзёнай, сольнай і мутна-сіняй вадзе.

З беленькага катэра, зьнеткуль, кінулі ім вяроўкі з гумавымі паясамі, яна схапілася, а Ігналік з маўклівай, пакутнай і даруючай за крыўды усьмішкаю адпіхнуўся і пачаў залівацца адзін.

Яна ўстала, як звычайна, і сьнедала разам з усімі, хоць і ня мела апэтыту, але ў парк гуляць не пайшла і лягла з кніжкаю на качалку. І ня магла чытаць. Перш чула нейкую мляўкасьць ува ўсім целе і як слова хмель у галаве, а потым зразумела, што пачынае гарэць.

Калі прыйшоў князь, каб паказацца Міколе Мартынавічу і адным заходам