Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад гэтых слоў Аля яшчэ болей усердзілася.

— Ат! нічога ты, Лёлька, не разумеш, — скоранька адказала яна; — не магла-ж я сама бегаць за гэтым сьвятым Абдзіраловічам, калі ён не хацеў гуляць з намі…

— Што там табе казаць, — зьвярнула Лёля размову на шчырасьць: — пан Ігнат быў табе зусім ня «гэты», і дарма ты завеш яго сьвятым. Каб ты ня слухала князя, хто якога роду, дык-ба лепей было.

— Ну, што-б было?

— А тое, што князю ня выпадае казаць у нас аб тым, хто якога роду калі мы самі з мужыкоў.

Аля пачырвенела.

— Ты, Лёлька, малая, а лезеш у вялікае і нічога не разумееш… Ні-чо-гінька, а нічымчагенька! І таксама было-б лепей, каб ты ніколі не гаварыла аб нашым родзе. Мамачка, ведай, гэтага ня любіць. Наша мамачка ўнучка генерала, а татулькін толькі дзед быў з простых, гэта ўжо даўно. А ты не-ра-зу-ме-еш!

— Няхай сабе я ня разумею, а ты Аля разумееш, а пана Ігната пакрыўдзіла… А цяпер шкадуеш, хоць ніхто-ж табе не вінават.

— Лёлька, маўчы! Пакахаеш сама, тады будзеш ведаць, як казаць… Сьпі