Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

схадзіла-б на вакзал, — так яшчэ дадавала яна, каб кожды зразумеў, што ёй а ні каліўца не карціць ні яго ўзгадаваньне, ні яго ад‘ежджаньне: яна гаворыць, каб пасьмяяцца.

Князь, аднак, разумеў яе зусім іначай і без праўдзівага сьмеху паднімаў голеную, пульхлую губу з чорнаю мецінкаю, паказваючы белыя, быццам пена, зубы. Заўважыў тое, што яна хавала ад усіх, і перш з прыкраю цярплівосьцю, а далей з цярплівай злосьцю скаліў ён свае зубы і не хацеў ці, можа, і ня мог мець замкнуты твар перад раптам зьнялюбелаю дзяўчынаю.

А за гэта і сам зьнялюбеў ёй.

— Князь… падумаеш: наўда вялікая! — казала яна у той дзень сваёй малодшай сястрычцы, клаўшыся спаць: — усе за яго ніжэйшыя, усе неўзгадаваныя, толкі ён адзін харошы, падумаеш!.

— Мне ён ніразу не падабаўся, — адмовіла маўклівая Лёля.

— А мне, думаеш, падабаўся? — спыталася Алечка і ня ведала, што яшчэ казаць, трошку памаўчала.

— Хто цябе ведаець, — неяк здалёку і быццам з неахвотай казала сястра, закідаючы рукі за голаў, на падушкі, — пэўне падабаўся, калі прапаршчыка Абдзіраловіча праменяла на яго, а той быў такі добры і слаўны.