Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Другі раз меркавалі пану і далі ў вісок яго жонцы.

Коні ірвануліся на-дыбкі і быццам шалёныя паляцелі. Жудасна, як зьвер, роў здурнелы пан, сьціскаў ліпкімі ад крыві пальцамі халадзеючы бязвольны труп. Хурман зьнямеў ад страху і сударжна упінаўся нагамі, намагаўся, каб не зваліцца з казлоў, не адарваць абкручаных вожкамі рук.

Сонныя птушкі неспакойна, нездаволена трапыхалі крыльлем у макушках сярод нявіднага ў чарноце вецьця.

…Ігналік астаўся нядужы сірацінка. Пан Абдзіраловіч атупеў з гора і злабы на падазрываных забойцаў з вакалічных сялян, забіўся пасьля хаўтур у габінэт з каньяком і цыгарамі, здаецца зусім забыўся аб быцьцю дзіцёнка.

Верныя слугі узялі ў панскі двор мамку з далёкай вёсачкі, а з ёю і яе дзіцёнка-хлопчыка, панічовага блізка што аднадзёньнічка.

У дзяціным пакойчыку паставілі яшчэ адну калыску, насьпех зьбітую дваровым сталяром і надта нявыгодную побач з прыгожанькай люлечкай паніча. Але-ж абодва дзіцянёткі былі амаль неадзначныя і абодва — у поўным загадзе мамкі.

— Еж, пі, ні аб чым не клапаці! — сказаў неяк раз пан мамцы; — толькі