Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раскошны пакой і пасадзілі паміж двух жандароў.

Зараз выйшлі з другіх пакояў жандарскія афіцэры. Адзін меў у руках Гаршкова пісьмо да Архімандрыта, у каторым якраз і было тое — «Калі не аддасьцё маіх грошы — зраблю іначай з вамі».

Ізноў пачаліся распытаваньні, хто, адкуль, чым займаўся, за вошта меўся забіць архімандрыта, ці меў памагачых у нападзе?.

— У турме сядзеў?

— Ніразу, пане палкоўнік.

Афіцэру не падабалася «пане» — Гаршчок чутка заўважыў.

— Брэшаш, латруга!

— Ніяк не брашу, вашскародзе!

— Ага. Ну, мы праверым.

Прывалаклі аграмадны альбом з фатаграфіямі розных злачынцаў і зачалі лістаць і шукаць.

Доўга цягнулася гэтая работа, было горача і прыкра.

— Так! Першы раз у нас, і ведамасьцяў з другіх гарадоў аб табе няма, — сказаў палкоўнік.

— Анархіст, рэвалюцыянэр, бальшавік? — папытаў у яго далей палкоўнік.

Гаршчок вытрашчыў вочы.

Капітан усьміхнуўся.

— Мяркуючы па яго пісьму і пра-