Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вапісу, пане палкоўнік — пстрыкнуў ён па пісьму.

Абодва засьмяяліся. Гаршчок пачырванеў, — што сьмяюцца з яго цемнаты.

— Ну, ты добра сьпісаў тут манастырскія парадкі, толькі як паважыўся пагражаць? што значуць словы: «Зраблю з вамі іначай»?

— Тое, што буду судзіцца за свае грошы, — адказаў Гаршчок.

— Ага, так! Ну добра.

Яны пайшлі ў другі пакой і доўга рагаталі там, яшчэ раз перачытваючы Гаршкова пісьмо, перасланае ў ахранку архімандрытам.

Адылі выйшлі.

— Ну, што-ж: хочаш, каб мы цябе адправілі на родзіну?

— Хачу, вашскародзіе, — узрадаваўся Гаршчок, думаючы, што яму дадуць безплатны праезд, як нічога нямаючаму і нявінаватаму ні ў чым.

— Добра, пішы, — сказалі пісару і пайшлі сабе.

Пісар напісаў паперу, падаў яе салдату і сказаў:

— У N-ую перасыльную.

— Як, у турму, па этапу?! скалануўся Гаршчок.

— Ато як-жа? Сам прасіў.