Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Кру-у! Кру-у! — крукала у вушох, як слова, высака-высака ў небе лятуць журавы над логам, гдзе бабы сьцеляць лён, а каб было чысьцей — грабяць баграна-залатое асінавае лісьце, што наляцела з лесу так далёка.

Сярод гоману і звону паплёўся Гаршчок прапіваць паўрубля і ўсё болей мякчэў ад думкі, што паедзе на жыцьцё дамоў.

А злосьць так часам і падпірала яшчэ і была балючай, дужа войстрай ад зьняможнасьці і ўніжэньня. «Арыштант, соцыяліст»… Я-ж табе пакажу, што я за арыштант! Я цябе дапяку.

Калі на другі дзень Гаршчок прыйшоў да Сімановіча на пост, той старанна пераксьціўся.

— Ну, хваліць Бога! сказаў ён, — а я мысьліў: ня прыдзеш. Пойдзем у паліцыю; гукаюць, што рабіць…

Потым яго вывелі на двор, гдзе стаяла цёмная карэта. Адчынілі дзьверцы, ўпіхнулі яго туды, пасадзілі да яго жандара, замкнулі у цямноце і некуды павязьлі.

Мякка каціліся аббітыя разінаю каточкі па роўных брукаваных вуліцах, толькі пляцкалі конскія падковы. А думкі у Гаршка заскакалі: «Што хочуць зрабіць? За якія ўчынкі?»

Прывязьлі яго ў ахранку. Увялі ў