Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4


— Але-ж, дуся, — уставаў з-за картэўнага століка, прабаваў разсеяць прадчуцьці аб няшчасьцю агорчаны пан-муж,—яшчэ гэтак рана… Усё спакойна… У нас зыйшлася добрая партыя…

Паня раптам уся задрыжэла. Сьлёзы пырскнулі з воч і абпяклі яго руку.

— Ігналік мой!.. Ігналік… Барджэй дамоў, да яго…

Дзіўной трывозе і клопату маладой жонкі баляваньнікі надта не падзівілі і бяз думак гулялі аж да шэрай гадзіны раньня, калі мужыкі, схапіўшы косы, беглі ў макраватай імгле золку на сенажаць і прыкра чулі на хаду слабнучыя гукі паньскай гульні.

А наканованае прадчуцьцё не ашукала яе: сярод чорнай цямноты, у Чартовым Барку, а поўначы на іх бяз меры сьмела напалі імсьлівыя людзі і бяз сьледу уцяклі.

Коні паціху і асьцярожна пераступалі па дарожнаму лесавому карчэўю, вадзілі вушмі і чуючы пырскалі. Фаэтон гоцаў і гутаўся. У няцямлівай дрыготцы прытулілася да мужа паня.

Нешта крэхнула, штосьці зашумела… І блізюхтынька ў лесе, каля дарогі дзіка гэйкнулі, схапілі коні за паводзьдзе і першы раз дзіўна і голасна вухнулі ў лесавой нямой цішы калом па будцы фаэтона, прабілі яе.