Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як скончыў ён царкоўную школу, пасадзіў яго бацюшка ў школцы граматы вучыцелем.

А Гаршчок калі за што браўся, дык браўся шчыра: замучыў дзяцей малітвамі, а баб і мужчын — чытаючы ім „Душеспасительный листокъ“ з дужа страшнымі малюнкамі: у п‘янюгі з роту лезець вужака, пляткарка ліжаць языком гарачае зялеза і да т. п.

І сасьніў аднойчы Гаршчок, што ён вялікі нейкі праведнік ці манах, і, пачуў голас ува сьне, што павінен ісьці ў манастыр, у манахі.

І пайшоў. Папоўніў чараду.

Быў ён з маладосьці прыгожы: вочы зоркія, спрытныя, валасы кучаравыя, від да ўсякага чалавека спагадны і радасны,

І скора і лёгка ўбіўся ў ласку да архімандрыта; даручыў той яму стаяць ля машчэй, калі знаймуюцца багамолы, і пільнаваць, каб клалі грошы і каб ня было абы-якога непарадку.

А манастыр быў знамяніты. Многа вялікіх паноў прыязджала сюды, асабліва з таго часу, калі забілі недалёчка ад манастыра важную асобу царскага роду; прыязджалі князі і графы, княгіні і графіні закупляць панахвіды.

І прыязджалі дзьве князеўны.

Любілі яны да машчэй прыкладацца