Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А станавіліся недалёчка ад прыгожага послушніка.

І няўпрыцям для самога сябе пасьлізнуўся ён.

І дайшоў да астатняй брыды. Грошы краў, цела брудзіў, а сумленьне гарэлкаю заліваў.

Прапаў Іван Гаршчок.

Трапіў у самае басяцкае прадоньне.

… Прачнуўся аднойчы на голых, запэцканых гразёю, шалупашкамі і сьлізкімі гурковымі і кавуновамі нелагрызкамі, замасьляных басяцкім шкумацьцём палацях у начулішчы.

Ляжаў паміж кудлатага, чорнага басячугі і абшарпанай п‘яной бабы.

І нічога не памятаў,

У расхрыстанай, з калматымі косамі абшарпанкі цякла са шчэрбы на зьбітую шчаку сьлюня. Аднэй рукой баба сьцяла Гаршка за палу, а другую адкінула — голую, без ададранага рукава капоты. Жылаватыя, брудныя ногі тарчэлі з-пад абмызганай спадніцы, зьвісаючы з палацяў.

Гаршчок намагаўся ўцяміць усё і абмеркаваць, але нудна было пад ложачкай, балела галава, гідзіла яго ад аблічча абшарпанкі.

Дужа карціла курыць, ды ня было чаго. Ён вызваліў палу пінжака, і баба